Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пабудуе сваю амбасаду ў Беларусі празь пяць гадоў


Пра гэта сёньня паведаміў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Лешак Шарэпка. Паводле ягоных разьлікаў, год пойдзе на распрацоўку і афармленьне праекту. Яшчэ чатыры гады спатрэбяцца на будаўніцтва.

У сьнежні ў польскай дыпмісіі скончыцца кантракт на арэнду будынка па вуліцы Румянцава, у якім дыпляматы працуюць цяпер. Таму амбасада шукае часовага памяшканьня.

Што тычыцца сталага памяшканьня для амбасады Польшчы, то, як стала вядома "Свабодзе", дыпляматам прапанавалі пляцоўку ў так званым новым пасольскім раёне Менску непадалёк ад Камсамольскага возера. Тут ужо ёсьць амбасада Расеі, будуецца амбасада Ірану. Іх суседзямі і стануць палякі.
XS
SM
MD
LG