Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбіткі пальцаў узялі з-пад кайданкоў. Суд аштрафаваў за непадпарадкаваньне

абноўлена

Сяргей Луканін гутарыць з Філіпам Кірдуном (пасярэдзіне).
Сяргей Луканін гутарыць з Філіпам Кірдуном (пасярэдзіне).
16 лістапада ў Фрунзенскім судзе Менску працягваўся адміністрацыйны працэс над вернікам-баптыстам, 23-гадовым Філіпам Кірдуном, які адмовіўся праходзіць дактыляскапію. Фрунзэнскі раённы суд прызнаў верніка-баптыста Філіпа Кірдуна вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі й дробным хуліганстве ды аштрафаваў на 750 тысяч рублёў. Ягоныя сьведчаньні пра катаваньні суд не прыняў да ўвагі.

Выступаючы ў судзе, адвакатка Вольга Безбародкіна адзначыла:

Вольга Безбародкіна
Вольга Безбародкіна
«Супраціў Кірдуна палягаў у тым, што ён стаяў па стойцы «зважай» і не даваўся рабіць яму дактыляскапаваньне. У сувязі з гэтым супраць яго былі прыменены спэцсродкі — кайданкі, і калі ён быў у кайданках, тады ў яго былі ўзяты адбіткі пальцаў. Доказам таго, што да яго насамрэч прымяняўся гвалт падчас дактыляскапаваньня, служыць нават той факт, што яму не далі магчымасьці памыць рукі, што важна для кожнага нармальнага чалавека, калі ён ня бомж. А мы ведаем, што гэта вельмі брудныя рукі, вельмі шмат на іх застаецца тушы. І нават, як сказала супрацоўніца міліцыі Куніцкая, у яе ёсьць мыла і ручнік і яна прапануе ўсім пайсьці памыць рукі. Яму нават не было прапанавана, і ён так, з бруднымі рукамі і кайданкамі, быў дастаўлены ў ізалятар«.

Паводле адваката, у дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі бачнае парушэньне канстытуцыйных правоў і свабодаў яе падабароннага. Бо на яго надзелі кайданкі, да яго быў прыменены фізычны гвалт у выглядзе «ластаўкі», і ён праляжаў у гэтай позе больш за паўтары гадзіны. Пратаколы былі складзеныя пазьней. Іх копіяў Філіп не атрымліваў, не даваў тлумачэньняў і не падпісваў іх, бо гэтага ніхто не прапаноўваў. Міліцыянты сьведчылі супраць Філіпа, што ён нібыта з уласнага жаданьня здаў адбіткі,а потым пачаў нецэнзурна выказвацца пра кіраўніцтва краіны, супрацоўнікаў міліцыі, размахваў рукамі. У судзе Філіп Кірдун адхіліў гэтыя вінавачаньні:
Фізычны гвалт адносна мяне быў у позе «ластаўкі»

«Прэзыдэнта і палітычны лад не зьневажаў, бо я ведаю, што ўся ўлада, якая стаіць, ад Бога. Нецэнзурнай лаянкай я не выказваўся, бо я наагул не мацюгаюся. Фізычны гвалт адносна мяне быў у позе „ластаўкі“. Я не вінаваты па гэтых складзеных пратаколах. Паказаньні выдуманыя, яны нават супярэчылі адно аднаму».

Заля суду была поўная вернікаў-баптыстаў, якія прыйшлі падтрымаць свайго брата ў веры. Сваякі ад камэнтароў адмаўляліся.

Юрыст Сяргей Луканін, які сочыць за працэсам, адзначыў:

«На жаль, гэта толькі адзін прыклад таго, што адбываецца, калі людзі, я маю на ўвазе найперш міліцыянтаў, жывуць бяз Бога. І тыя законы, якія
у яго сэрцы і жыцьці ўжываньне лаянкі проста немагчымае, бо гэта вялікі грэх

ёсьць у нашай краіне, дазваляюць ім без пакараньня рабіць вельмі жорсткія злачынствы адносна простага народу. Магчыма, паўплывала на іх тое, што яны такім чынам паводзяць сябе заўсёды, калі бачаць нейкае непадпарадкаваньне. І гэта была звычайная для іх сытуацыя. Але насамрэч незвычайная сытуацыя была ў тым, што гэта быў вернік. Міліцыянты, як звычайна, абвінавацілі чалавека ў тым, што немагчыма праверыць, што ён лаяўся матам ці не. Гэта можна сказаць толькі са словаў сьведак, якія яго насамрэч зьбівалі. Але ў гэтым выпадку гэта не працуе. Бо гэта быў не звычайны чалавек, які жыве ў міры, а гэта быў сапраўдны вернік. У сэрцы і ў жыцьці якога ўжываньне лаянкі проста немагчымае, бо гэта вялікі грэх».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG