Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экумэнічны экспэрт: "Візыт папы ў Менск малаверагодны"


Папа Бэнэдыкт XVI
Папа Бэнэдыкт XVI
"У выніку цяперашняй напружанай палітычнай сытуацыі ў Беларусі візыт папы Бэнэдыкта XVI у Менск вельмі малаверагодны", — сказаў у інтэрвію нямецкаму каталіцкаму агенцтву KNA падэборнскі тэоляг і экумэнічны экспэрт прафэсар Ёганэс Ольдэман, удзельнік канфэрэнцыі "Праваслаўна-каталіцкі дыялёг: хрысьціянскія этнічныя каштоўнасьці як унёсак у сацыяльнае жыцьцё Эўропы".

Гэтая экумэнічная сустрэча прайшла ў Менску 14—16 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і старшыні Папскай рады па садзейнічаньні хрысьціянскаму адзінству Курта Коха. Праваслаўныя, каталікі і пратэстанты Заходняй і Ўсходняй Эўропы абмеркавалі на ёй ролю маральных каштоўнасьцяў у эўрапейскай супольнасьці.

Гаворачы пра запрашэньне наведаць Беларусь, якое на сустрэчы з кардыналам Кохам перадаў для Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, нямецкі прафэсар-тэоляг адзначыў: у любым выпадку праваслаўны мітрапаліт Менскі Філарэт заўсёды падтрымлівае падобныя кантакты. Нямецкі экумэнічны экспэрт дадаў, што "стасункі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі ў Беларусі разьвіваюцца пазытыўна. Абедзьве царквы супрацоўнічаюць у справе багаслоўскай адукацыі".

Ёганэс Ольдэман назваў таксама "малаверагодным" і правядзеньне ў найбліжэйшай будучыні сустрэчы паміж папам Бэнэдыктам XVI і маскоўскім патрыярхам Кірылам I.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG