Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратонам супраць райвыканкаму


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус атрымаў адказ з Баранавіцкай пракуратуры на сваю скаргу ў дачыненьні да райвыканкаму, які забараніў праводзіць марафонскую хадзьбу пратэсту.

Пракурор Баранавіцкага раёну Аляксандар Смаль патлумачыў у гэтым лісьце прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу, што ў адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах “рашэньне кіраўніка мясцовага выканаўчага і распарадчага органу або яго намесьніка аб забароне правядзеньня масавага мерапрыемства, або зьмяненьні даты, месца і часу яго правядзеньня можа быць абскарджана ў судовым парадку”.
Аднак Мікола Чарнавус ня згодны з такім адказам пракуратуры. Ён тлумачыць, што скардзіўся пракурору не на тое, што яго пікет забаранілі, а на тое, што чыноўнікі райвыканкаму пэўны час не рэгістравалі яго заяўку, а потым адказалі, што Чарнавус ня вытрымаў тэрмінаў падачы.

Таму прадпрымальнік накіраваў новую скаргу ў абласную пракуратуру, у якой просіць разабрацца ў сытуацыі:

“31 кастрычніка я зьвярнуўся да пракурора Баранавіцкага раёну аб нязгодзе з рашэньнем Баранавіцкага райвыканкаму, бо я не парушаў тэрмінаў падачы заявы і прасіў пракурорскага рэагаваньня на гэты факт.
15 лістапада я атрымаў адказ з раённай пракуратуры і зразумеў, што маю заяву нават ня чыталі. Пракурор не жадае прыцягнуць да адказнасьці работнікаў райвыканкаму і, фактычна, ухіліўся ад адказу па сутнасьці праблемы.”

Таму Мікола Чарнавус просіць абласную пракуратуру разабрацца ў гэтай праблеме, і адмяніць рашэньне Баранавіцкага райвыканкаму.

5 лістапада прадпрымальнік плянаваў пратэставаць маратонскай хадзьбой супраць адмовы райвыканкаму даць яму ў арэнду калгасную фэрму, якая цяпер не выкарыстоўваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG