Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Анжэлу Камбалаву звольнілі за Народны сход


Анжэла Камбалава

Анжэла Камбалава

Кіраўніцу Баранавіцкай гарадзкой арганізацыі АГП Анжэлу Камбалаву звольнілі з працы, не працягнуўшы зь ёю кантракт.

Актывістка, якая прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах, была аштрафаваная за распаўсюд улётак Народнага сходу, на працягу шасьці гадоў працавала бухгальтаркай у прыватнай фірме “Белснабпадшыпнік”.

“У мяне якраз у верасьні скончыўся кантракт. А перад падрыхтоўкай першага сходу міліцыянты прыходзілі да мяне на працу, сказалі, што бачылі, як я там распаўсюджвала ўлёткі. А цяпер начальнік так і сказаў, што нельга сядзець на двух крэслах. Нельга займацца адразу і працай і палітыкай. Незразумела, праўда, чаму… Мне нават не прапаноўвалі перастаць займацца палітыкай, проста не захацелі, каб я больш працавала,” – распавяла Анжэла Камбалава.
Спадарыня кажа, што рашэньне начальства абскарджваць ня будзе, бо гэта не мае сэнсу.

“Няма тут ніякіх тлумачэньняў. Усе баяцца, і начальства баіцца. Чым яны іншыя?” – кажа спадарыня Камбалава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG