Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыстафэр Сьміт прапануе ініцыяваць абвінавачаньні супраць Лукашэнкі ў Гаазе


Крыстафэр Сьміт
Крыстафэр Сьміт
Старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, заявіў на слуханьнях камісіі ў справе Беларусі 15 лістапада, што зьвернецца да адміністрацыі прэзыдэнта ЗША з заклікам працаваць над тым, каб супраць Аляксандра Лукашэнкі вылучылі абвінавачаньні ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. Крыстафэр Сьміт таксама назваў беларускі КДБ «вычварэнцамі».

Такія заявы Сьміт зрабіў пасьля выступленьня на слуханьнях былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, які расказаў пра фізычныя і маральныя зьдзекі зь вязьняў к турме КДБ у Менску – у прыватнасьці так званыя "расьцяжкі", вывад голымі на холад, доўгае стаяньне ля сьцяны амаль у шпагаце пагрозы, маральны ціск.

У інтэрвію Радыё Свабода кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт патлумачыў сваю ініцыятыву: «Я шмат гадоў меў дачыненьне да судовага працэсу ў справе С'ера-Леонэ, і я зрабіў выснову з гэтага працэсу, з суду ў справе аб падзеях у Руандзе, і, вядома ж, з югаслаўскага суду, які прыцягнуў да адказнасьці Мілошавіча, Младзіча і Караджыча, што гэтыя галаварэзы баяцца магчымасьці быць прыцягнутымі да адказнасьці. Гэтага баяўся нават такі сумнавядомы чалавек, як [колішні кіраўнік Лібэрыі] Чарлз Тэйлар, пры якім дзяцям адразалі рукі і ногі, і людзей напампоўвалі наркотыкамі, каб яны рабілі зьверствы. І я лічу, што Лукашэнка таксама будзе баяцца, калі мы зробім сапраўды сур'ёзныя намаганьні прыцягнуць яго да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе. Беларусь, як дарэчы і ЗША, не падпісала статуту Міжнароднага крымінальнага суду, але мы ўсё роўна можа гэта зрабіць, бо гэта раней атрымалася з Башырам у Судане. Аднак трэба пачынаць гэтыя намаганьні ўжо цяпер».

Асноўнай тэмай слуханьняў было тое, як ўплывае перасьлед апазыцыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году на жыцьцё як саміх ахвяраў перасьледу, так і беларускага грамадзтва ў цэлым. Падчас слуханьняў Алесь Міхалевіч, у прыватнасьці, заявіў:

«Я абсалютна ўпэўнены, што Лукашэнка гатовы абараняць сваю ўладу ўсемі магчымымі сродкамі. На жаль, мы можам параўнаць Лукашэнку з
На жаль, мы можам параўнаць Лукашэнку з Кадафі.

Кадафі. Таму я заклікаю Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз і міжнародную супольнасьць ня верыць яшчэ адной гульні ў лібэралізацыю, у якую рэжым так кепска гуляе. Супрацоўнічаць варта з незалежнай грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі, зь недзяржаўнымі арганізацыямі, як незарэгістраванымі, гэтак і зарэгістраванымі, зь незалежнымі мэдыямі і дэмакратычнымі актывістамі».

На слуханьнях, акрамя чальцоў Камісіі таксама выступалі Роджэр Патоцкі з Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі і С'юзэн Корк зь няўрадавай амэрыканскай арганізацыі «Freedom House». Роджэр Патоцкі, сярод іншага, перадаў старшыні камісіі мультымэдыйны дыск праекту Радыё Свабода «Галасы салідарнасьці», у якім былыя прэзыдэнты, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філосафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнкі, правабаронцы з Амэрыкі і Эўропы чыталі імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году.

У Хэльсынскую камісію ЗША ўваходзяць 9 прадстаўнікоў Сэнату, 9 прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў і 3 прадстаўнікі ўраду ЗША. Камісія, створаная ў 1976 годзе, выводзіць сваю назву ад гэтак званага Хэльсынскага заключнага акту, які падпісалі ЗША, Канада і эўрапейскія дзяржавы ў Хэльсынкі ў 1975 годзе ў завяршэньне канфэрэнцыі аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG