Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая доктарка кажа пра трывожную сытуацыю на Гомельшчыне


Так, паводле прагнозаў, будзе забруджаная радыяцыяй Гомельская вобласьць у 2026 годзе

Так, паводле прагнозаў, будзе забруджаная радыяцыяй Гомельская вобласьць у 2026 годзе

Доктар мэдыцыны зь Нямеччыны Барбара Гаўбрых наведвае Гомельшчыну цягам апошніх 20-ці гадоў. Яна не займаецца палітыкай, а ўдзельнічае ў дабрачынных чарнобыльскіх праектах, каб падтрымаць сем’і з хворымі дзецьмі на найбольш пацярпелых ад радыяцыі тэрыторыях.

Сёньня будучыня Беларусі ў вачох доктара і грамадзкай актывісткі выглядае куды больш нявызначанай чым раней. Пасьля вяртаньня дадому ў Нямеччыну Барбара Гаўрых падзялілася зь мясцовымі журналістамі тым, што яе найбольш хвалюе ў краіне, якую яна пасьпела палюбіць.

“Ёсьць усё падставы для незадаволенасьці людзей, пасьля таго, як прэзыдэнт Лукашэнка чарговым разам прыйшоў да ўлады ў выніку сумнеўных выбараў”, – сказала пасьля свайго нядаўняга наведаньня Беларусі, дзе яна правяла амаль два тыдні.

Паводле нямецкай чарнобыльскай актывісткі, сытуацыя ў краіне з кожным годам пагаршаецца: “Крытыка высокага кіраўніцтва па-ранейшаму
На парадку дня запалохваньне і шпіёнства за людзьмі, любая форма выразаў палітычнай незадаволенасьці, напрыклад, дэманстрацыі, забароненая, дзеяньні апазыцыі паралізаваныя.

забароненая. На парадку дня запалохваньне і шпіёнства за людзьмі, любая форма выразаў палітычнай незадаволенасьці, напрыклад, дэманстрацыі, забароненая, дзеяньні апазыцыі паралізаваныя. Гэтым людзям не застаецца нічога іншага за ўцёкі з краіны, інакш іх проста кінуць за краты. Да ўсяго гэтага трэба дадаць эканамічны крызыс, які рэзка павялічыў выдаткі на жыцьцё”

Спадарыня Гаўбрых узгадвае, што падчас яе знаходжаньня ў кастрычніку на Гомельшчыне, многія дзеці бегалі басанож па вуліцах, і зусім не таму, што было цёплае надвор’е. Многія дзеці зь бяднейшых сем’яў проста ня маюць цёплага абутку ды вопраткі. Гуманітарныя грузы, з дапамогай якіх калісьці апраналіся многія сем’і беларускай глыбінкі, цяпер фактычна забароненыя.

Паводле нямецкай грамадзкай актывісткі, многія сем’і цяпер жывуць у
Радуе тое, што інваліды цяпер ужо не хаваюцца ў хатах, як гэта было раней, а наадварот імкнуцца ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці.

жабрацтве. Вельмі трывожная сытуацыя са старымі людзьмі, якія ня маюць аніякага дагляду. Жахлівы рост алькагалізму асабліва сярод маладых мужчынаў. Сёньня гэтая бяда закранула многія сем'і ў Беларусі.

Самае ж сумнае з таго, з чым доктар Гаўбрых сустракаецца цягам 20-ці гадоў, гэта адсутнасьць дадзеных аб ахвярах катастрофы ў рэгіёне. Толькі самой актывістцы вядомыя дзесьці 70 дзяцей, якія маюць цяжкую фізычную ды псыхічную інваліднасьць.

“Радуе тое, што гэтыя інваліды цяпер ужо не хаваюцца ў хатах, як гэта было раней, а наадварот імкнуцца ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці”, - кажа доктарка.

“На жаль, няма аніводнай сям’і, чые дзеці не пацярпелі б ад Чарнобылю. Хаця дакладнай статыстыкі на гэты конт няма”, адзначае Барбара Гаўбрых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG