Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімеру Някляеву перашкодзілі атрымаць прэмію


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Беларускі паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў стаў ляўрэатам прэміі Курта Тухольскага швэдзкага ПЭН-цэнтру. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася ў Доме культуры Стакгольму 15 лістапада ў рамках праграмы Дня зьняволеных пісьменьнікаў. Уладзімер Някляеў ня здолеў прыняць удзел ва ўрачыстасьці: улады забаранілі ўганараванаму паэту пакінуць межы краіны.

Някляеў: «Тое, што я ня змог прысутнічаць, то, на жаль, гэта так. Я напісаў заяву, маючы на ўвазе тое, што гэтая прэмія швэдзкага ПЭН-цэнтру дае магчымасьць жыць у Швэцыі неабмежаваны час, па сутнасьці. Мне гэта неабходна было для таго, каб тое-сёе ў сабе падлячыць. І вось я спадзяваўся, што ў працэсе лекаваньня буду мець магчымасьць і атрымаць гэтую прэмію. Аднак нічога гэтага не ўдалося, бо мне не далі магчымасьці ні лекавацца, ні ганаравацца.
Курт Тухольскі — гэта чалавек, які ў гады фашыстоўскай Германіі спрабаваў адстойваць правы і свабоды ва ўмовах дыктатуры ў сваёй краіне

А тое, што я атрымаў гэтую прэмію, дык тут ёсьць мэтафара: Курт Тухольскі — гэта чалавек, які ў гады фашыстоўскай Германіі спрабаваў адстойваць правы і свабоды ва ўмовах дыктатуры ў сваёй краіне. Таму ён быў змушаны ехаць у эміграцыю ў Швэцыю. І там гэтая эміграцыя ўрэшце рэшт прывяла яго да трагічнага фіналу. Чаму вось гэтая прэмія і экстрапаліруецца на пісьменьнікаў, якія маюць складаны лёс і цяжкія ўмовы пражываньня на радзіме.

Нельга, канечне, параўноўваць фашыстоўскую Германію часоў Курта Тухольскага з лукашэнкаўскай дыктатурай, але сутнасьць усіх дыктатураў прыблізна аднолькавая: гэта падаўленьне ўсіх, якіх толькі магчыма, свабодаў. І гэта рызыка для тых людзей, якія спрабуюць гэтай дыктатуры супрацьстаяць. Таму я бачу ў гэтым жэсьце швэдзкага ПЭН-цэнтру відавочную спробу падтрымаць паэта Ўладзімера Някляева. Маральна падтрымаць, за што я вельмі ўдзячны, хоць і ўсе астатнія складнікі на сёньняшні дзень таксама маюць значэньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG