Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:

На захадзе і ў цэнтры краіны хмарна, на ўсходзе – сонечна, без ападкаў. Найвышэйшая тэмпэратура ў Горадні, +2 +3, найніжэйшая – ў Магілёве, -5 -4. У Менску – каля нуля.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, суд Фрунзэнскага раёну, працяг суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, чакаецца, што яму будзе прад'яўленае новае абвінавачваньне

Менск, гатэль "Crowne Plaza", Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Запрошаныя Мікалай Снапкоў, міністар эканомікі Беларусі і часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.

Баку, абнародаваньне дакладу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International аб свабодзе слова ў Азербайджане.

Тбілісі / Ерэван, кіраўнічка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наведвае Грузію і Армэнію

Міжнародны дзень талерантнасьці


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1384 – у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.

1812 – армія Напалеона перайшла Бярэзіну

1918 – Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі

1945 – стварэньне Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА)

У гэты дзень нарадзіліся:

42 г да н.э. – Тыбэрый, рымскі імпэратар

1874 – Аляксандар Калчак, адмірал, адзін з лідэраў белага руху падчас грамадзянскай вайны

1898 – Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч

1905 – Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік

1914 – Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт

1923 – Мікалай Крукоўскі, беларускі філёзаф

1925 – Кастусь Акула, беларускі празаік, паэт, драматург і публіцыст



У гэты дзень памерлі:

1831 – Карл фон Кляўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык

1899 – Вінцас Кудзірка, аўтар літоўскага нацыянальнага гімну

1957 – Янка Чарапук, дзяяч БНР

1982 – Андрэй Макаёнак, беларускі драматург

2006 – Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды
Дзень салідарнасьці: да прэзыдэнцкай адміністрацыі не дайшлі

Цытата на памяць.

Урадавае вырашэньне праблемы звычайна горш за самую праблему
Мілтан Фрыдман
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG