Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы маліліся за палітвязьняў


Грамадзкія актывісты і вернікі правялі малітву за палітвязьняў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Каля дзесятка чалавек у бел-чырвона-белых шаліках, трымаючы ў руках фігурку Маці Божай, назвалі імёны ўсіх беларускіх палітвязьняў і памаліліся на ружанцы.

Сярод іншых удзел у вулічнай малітве прыняла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька, прадпрымальнік Аляксандар Макаеў, верніца Юлія Фралова. Затым удзельнікі акцыі перайшлі да Чырвонага касьцёла, дзе прадоўжылі малітву.

Аляксандар Макаеў, адзін з удзельнікаў малітвы


За хадою падзеі пільна назіралі супрацоўнікі спэцслужбаў, якія прымусілі журналістку БелаПАН выдаліць фотаздымкі на якіх, нібыта, быў зафіксаваны адзін зь іх. Напярэдадні да малітоўнікаў падыходзіў кіраўнік РУУС Цэнтральнага раёну Менску Радзевіч і загадаў, каб «гэты цырк» быў апошні раз. Каб «на цырк хадзілі ў цырк, а на малітву ў касьцёл».

У сваю чаргу ўдзельнікі вулічнай малітвы заяўляюць, што праводзяць яе на знак салідарнасьці з палітвязьнямі і сымбалічна паўтараюць шлях удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня ад Кастрычніцкай плошчы Менску да плошчы Незалежнасьці. Малітоўную акцыю салідарнасьці яны намерваюцца праводзіць штодня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG