Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Удзельнікаў акцыі на Дзяды будуць судзіць


Яшчэ на дваіх удзельнікаў памінальнай акцыі ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, якая адбылася ў Бабруйску 2 лістапада, — Алену і Дзьмітрыя Тоўсьцікаў — склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня.

15 лістапада маёр Сяргей Рудзька склаў пратакол на Алену Тоўсьцік. Міліцыянт прыйшоў да жанчыны дамоў. Перад гэтым даймаў тэлефанаваньнямі.

Тоўсьцік: «Я яму казала, што ў мяне хворае дзіця, як выздаравее, то я сама прыйду. Але ён і яшчэ адзін міліцыянт, які не назваўся, прыйшлі самі. Доўга грукацелі ў дзьверы. Я думала, іх выламаюць. Адчыніла. Ён выпытваў, хто арганізаваў акцыю, якія былі яе мэты. Запісваў гэта ў пратакол апытаньня, а потым дастаў ужо напісаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. У ім было напісана, што я ўдзельнічала ў шэсьці, якое загадзя было падрыхтаванае, каб прадэманстраваць свае палітычныя погляды й настроі. Я адмовілася яго падпісваць, бо там была напісана няпраўда. Тады яны пазвалі суседзяў і тыя падпісалі, што мяне з пратаколам азнаёмілі. Потым мне вынесьлі папярэджаньне, каб я ня ўдзельнічала ў несанкцыянаваных акцыях».
Тады яны пазвалі суседзяў і тыя падпісалі, што мяне з пратаколам азнаёмілі

Тэрміновую неабходнасьць складаньня пратаколу, паведаміла спадарыня Тоўсьцік, міліцыянт патлумачыў тым, што матэрыялы справы яму неабходна перадаваць у суд.

12 лістапада пратакол з аналягічным абвінавачваньнем склалі на мужа Алены Тоўсьцік — Дзьмітрыя. Яшчэ два пратаколы за памінальную акцыю склалі на Арцёма Мархасёва ды Марыю Іванову.

Чатырох удзельнікаў акцыі са сьвечкамі ў руках затрымалі 2 лістапада ўвечары непадалёк ад Сьвята-Мікалаеўскага сабору Бабруйску. Блякавалі на вуліцы Гогаля, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну й даставілі ў пастарунак. Там склалі пратаколы затрыманьня. Празь дзьве гадзіны адпусьцілі. Цяпер усё чацьвёра чакаюць позвы ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG