Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду спыніць рост спажывецкіх цэнаў да сьнежня.

«Стратэгія такая: лістапад, да сьнежня ўсё гэта трэба пагасіць» – цытуе кіраўніка дзяржавы Інтэрфакс.

«Разбой закончыўся. Вы бачыце, што я сёньня ўжо ўсіх пачынаю трэсьці» – сказаў Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па Менскай вобласьці. Паводле Лукашэнкі, «сьнежнем трэба ўсё закончыць, зачысьціць і падняць народ».

«Давайце паціху вырульваць, хопіць зьдзеквацца зь людзей і нахіляць іх» – дадаў ён.

Лукашэнка таксама выказаў надзею, што цэны на расейскія газ і нафту ў наступным годзе будуць ніжэйшыя, чым цяпер.

«Я пакуль пра гэта не гавару, пра гэта мы скажам зь Дзьмітрыем Анатолевічам Мядзьведзевым у бліжэйшы час» – сказаў ён.

Паразважаў кіраўнік дзяржавы і пра прыватызацыю, заяўляючы, што ня бачыць патрэбы прыватызаваць прадпрыемствы, якія сёньня працуюць эфэктыўна. Да іх ён залічыў прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасьцю хлебапрадуктаў.

«Ніякай прыватызацыі. Ні ў якім разе. Бясьпеку людзей ня трэба аддаваць у прыватныя рукі. Трэба трымаць гэта ў дзяржаўных руках» – падкрэсьліў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG