Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч атрымаў прэмію дацкай газэты


Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў 14 лістапада ў Капэнгагене міжнародную прэмію Politiken Freedom Prize. Гэтай прэміяй уганараваны праваабарончы цэнтар "Вясна" "за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі".

Прэмія ўручаецца дацкай газэтай "Politiken Daily", якая актыўна займаецца тэмай правоў чалавека. Кожную восень камітэт прэміі вызначае ляўрэатаў зь ліку асоб і арганізацый, якія служаць выдатным узорам негвалтоўнай барацьбы за каштоўнасьці, увасобленыя ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

На публічнай цырымоніі ўручэньня прэміі Валянцін Стэфановіч распавёў пра дзейнасьць "Вясны".

Сёньня, дарэчы, у судзе Партызанскага раёну Менску павінен быў прайсьці судовы працэс над Валянцінам Стэфановічам. Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну пастанавіла спагнаць зь яго 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку. А таксама 6 мільёнаў рублёў пені.

Аднак праваабаронца своечасова папярэдзіў суд, што ў гэты дзень ён ня зможа прысутнічаць на працэсе. Таму, як паведамілі сёньня "Свабодзе" ў судзе Партызанскага раёну, судзьдзя Марына Ваўчкова вырашыла перанесьці разгляд справы на іншы дзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG