Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: 17 лістапада апазыцыянэр будзе судзіцца з гарвыканкамам


Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча па Берасьцейшчыне Віктар Чайкоўскі будзе судзіцца 17 лістапада зь Берасьцейскім гарвыканкамам.

Актывіст не пагаджаецца з тым, што гарадзкія чыноўнікі забаранілі сэрыю зь пяці пікетаў, якія Чайкоўскі плянаваў правесьці ў пачатку кастрычніка ў цэнтры Берасьця:

«Я хацеў правесьці пікеты, каб прыцягнуць увагу грамадзтва, што ў нашай краіне ёсьць палітзьняволеныя. Аднак гарвыканкам мне гэта забараніў, патлумачыўшы тым, што я зьбіраўся іх праводзіць у цэнтры Берасьця, а не на адведзеным уладамі стадыёне „Лакаматыў“. А які сэнс праводзіць на тым „Лякаматыве“, калі там ніхто ня ходзіць? Гэта ж тое самае, што ісьці на паляваньне ў поле або на рыбу ў лес!»

Палітык лічыць такія адмовы дыскрымінацыяй паводле поглядаў:

«Гэта парушэньне Канстытуцыі. Улады свае мерапрыемствы праводзяць у любым месцы Берасьця, у якім ім захочацца. Чаму ж чыноўнікі самі ня ходзяць выступаць на той стадыён „Лякаматыў“?»

Судовае паседжаньне па скарзе Віктара Чайкоўскага адбудзецца 17 лістапада а 14:30 у Ленінскім судзе Берасьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG