Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпрам»: Беларусь вінаватая $136 мільёнаў


У квартальнай справаздачы «Газпраму» адзначаецца, што Беларусь завінавацілася гэтай кампаніі 136,2 мільёна даляраў за пастаўкі газу ў ІІІ квартале сёлета, паведаміў Інтэрфакс.

Паводле «Газпраму», Беларусь у ІІІ квартале плаціла 245 даляраў за 1000 кубамэтраў расейскага газу пры кантрактнай цане 279,16 даляра за 1000 кубамэтраў.

У справаздачы адзначаецца, што «ўскладненьні ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусьветнага крызісу прывялі да зьніжэньня ўзроўню платаздольнасьці спажыўцоў газу».

Месяц назад у расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя, што Беларусь завінавацілася «Газпраму» 100 мільёнаў даляраў. Даўгі Беларусі «Газпраму» сталі рэгулярнай зьявай. У сярэдзіне 2010 году гэты доўг складаў 190 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG