Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белаазёрск: шкодная вытворчасьць бяз санкцыі грамадзтва


Зьміцер Трацьцяк

Зьміцер Трацьцяк

Старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня руху «За свабоду» Зьміцер Трацьцяк атрымаў адказ зь Бярозаўскага райвыканкаму наконт будаўніцтва ў Белаазёрску заводу па вытворчасьці сьвінцу.

Спадар Трацьцяк дасылаў запыт у райвыканкам, каб даведацца, ці праводзіліся ў Белаазёрску грамадзкія слуханьні для абмеркаваньня з жыхарамі пытаньняў, зьвязаных з адкрыцьцём шкоднай вытворчасьці.

У адказе з райвыканкаму актывісту паведамляюць: «У сувязі з тым, што грамадзкасьць не зьвярнулася з заявай пра неабходнасьць правядзеньня сходу па абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе аб’екта „Завод па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў“ у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы да 20 жніўня 2011 году, г.зн. на працягу 10 працоўных дзён ад апублікаваньня паведамленьня аб грамадзкіх абмеркаваньнях, сход па абмеркаваньні не праводзіўся».
Як на які суботнік, то ледзь не прымусам людзей зганяюць, а на нявыгадныя для сябе пытаньні — адказы імкнуцца схаваць

Зьміцер Трацьцяк кажа, што такім адказам ён зусім не задаволены:

«Зразумела, ніхто ж і ня зьвернецца, бо інфармацыі пра гэта мала, людзі ня ведаюць, ніхто на сход нікога не запрашаў. Як звычайна, у нас усё робіцца ўпотайкі, хоць такім чынам улады паказваюць сваё стаўленьне да грамадзтва, простых жыхароў. Як на які суботнік, то ледзь не прымусам людзей зганяюць, а на нявыгадныя для сябе пытаньні — адказы імкнуцца схаваць».

Грамадзкі дзеяч кажа, што рух «За свабоду» будзе дабівацца правядзеньня ў Белаазёрску належных грамадзкіх слуханьняў па пытаньні адкрыцьця заводу па вырабе сьвінцу.

Плянаваны ў Белаазёрску завод па вытворчасьці сьвінцу павінен стаць адным з цыкляў вырабу ў Беларусі акумулятараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG