Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кардынал Кох у Менску згадаў пра адсутнасьць справядлівых судоў ва ўмовах дыктатуры


Гэтыя словы старшыні Папскай рады спрыяньня хрысьціянскаму адзінству кардынала Курта Коха прагучалі падчас нядзельнай імшы ў катэдральным касьцёле на Пляцы Волі ў Менску.

Кардынал Кох падкрэсьліў, што для людзей, якія жывуць “ва ўмовах дыктатуры толькі сьвецкія суды, арыентаваныя на Бога, ёсьць суцяшэньнем і надзеяй". Герарх прамовіў гамілію, у якой паспрабаваў адказаць на пытаньне: як суаднесьці апошні суд Божы ў канцы часоў з Эвангельлем, якое кажа, што Бог – гэта любоў?

Як падае Радыё Ватыкан, падчас літургіі кардынал Кох падкрэсьліў натуральную патрэбу людзей у справядлівых сьвецкіх судовых інстытутах. “Людзі, якія жывуць ва ўмовах палітычнай дыктатуры, на ўласным прыкладзе зьведалі, што значыць ня мець судзьдзі”, – сказаў герарх і дадаў, што такія людзі, асабліва бедныя і вельмі жадаюць, каб у сьвеце, зь міласьці Божай, пачала панаваць справядлівасьць.

“У сусьветнай юрыспрудэнцыі павінна быць арыентацыя на Бога як на апошняга судзьдзю”, адзначыў кардынал Кох. Па-за гэтай трансцэндэнтнай плоскасьцю любая юрыдычная практыка вельмі слабая і няўстойлівая.

Кардынал Кох зьвярнуў увагу на разуменьне важнасьці Божага Суду. Герарх адзначыў, што яго існаваньне, зьяўляецца для людзей бласлаўленьнем:

“Калі чалавек зь яго сусьветам пры канцы ня быў бы ацэнены і не асуджаны Богам, гэта азначала б жахлівую няўвагу і абыякавасьць Бога да створанага ім чалавека. Тады б ўсё засталося ў цемры, ці, што яшчэ жахлівей, у змрочным сьвеце ілжы... Тое ж, што ўся ўсясьветная гісторыя будзе ацэнена і асуджана Богам, азначае, што Бог трактуе яе сур’ёзна ды з павагай”, – адзначыў кардынал Кох.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG