Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэцыянская камісія скрытыкавала артыкул 193.1


Belarus - Government Building, Minsk, undated

Belarus - Government Building, Minsk, undated

14 лістапада на адрас кіраўнікоў абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, прэзыдэнцкай Адміністрацыі, КДБ і некаторых іншых устаноў і арганізацыяў было накіравана "Заключэньне аб адпаведнасьці артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь датычна правоў незарэгістраваных аб'яднаньняў міжнародным стандартам правоў чалавека". Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску кіраўнік грамадзкай кампаніі "СТОП 193.1!" Сяргей Лісічонак.

Заключэньне падрыхтавала і прыняла Эўрапейская камісія за дэмакратыю праз права, больш вядомая як Вэнэцыянская камісія. У гэтым дакумэнце, у прыватнасьці, адзначаецца, што пакараньне за дзейнасьць афіцыйна не зарэгістраванай арганізацыі, якое і прадугледжвае артыкул 193.1, не адпавядае міжнародным стандартам. Яно "робіць дзейнасьць незарэгістраваных аб'яднаньняў па сутнасьці немагчымай, а значыць, па сутнасьці абмяжоўвае права на свабоду асацыяцый".

Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч, які таксама ўдзельнічаў у прэсавай канфэрэнцыі, з нагоды гэтай акцыі адзначыў:

"Мы не выключаем, што ўлады, нават атрымаўшы заключэньне Вэнэцыянскай камісіі, зробяць выгляд, што такога дакумэнта не існуе. Але тыя людзі, якія прымаюць гэтае і падобныя рашэньні, мусяць ведаць, што Беларусь парушае міжнародныя абавязаньні, якія ўзяла на сябе добраахвотна. А па-другое, ведаць і пра тое, што зь цягам часу за гэта прыйдзецца адказваць".
XS
SM
MD
LG