Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч перадаў папу Бэнэдыкту XVI праз кардынала Курта Коха запрашэньне наведаць Беларусь.

Кардынал Курт Кох ужо трэці ватыканскі герарх, які наведаў Беларусь цягам гэтага году. Паводле мітрапаліта Кандрусевіча, гэта азначае, што сьвяты айцец памятае і добра ведае касьцёл у Беларусі.

Старшыня Папскай рады спрыяньня хрысьціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох у Беларусі бярэ ўдзел у трохдзённай канфэрэнцыі, прысьвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялёгу.

13 лістапада кардынал наведаў праваслаўную і каталіцкую катэдры, а таксама ўзначаліў імшу для беларускіх католікаў. Разам зь ім у літургіі ўдзельнічалі ўсе герархі Беларусі, а таксама Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці і арцыбіскуп Агасьціна Маркета, які з 1994 па1996 гады зьяўляўся прадстаўніком папы ў Беларусі, перадае партал catholic.by.

Паводле існуючай практыкі, папа рымскі наведвае краіну, калі мае запрашэньне ня толькі ад царкоўных, але і ад сьвецкіх уладаў.

Раней запрашэньні наведаць Беларусь ад імя Каталіцкай царквы Беларусі ня раз перадаваліся папярэдніку Бэнэдыкта XVI Яну Паўлу ІІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG