Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску на мосьце імя Кірава актывісты “Эўрапейскай Беларусі” вывесілі расьцяжку са словамі “Свабоду палітвязьням!”

Як адзначаюць відавочцы, міма некалькі разоў праязджалі міліцэйскія машыны, але расьцяжку зьнялі толькі недзе праз паўгадзіны.

Таксама віцебскія актывісты правялі акцыю “Стужка Свабоды”: у розных раёнах горада зьявіліся сінія стужкі - сымбаль свабоды і “Эўрапейскай Беларусі".
XS
SM
MD
LG