Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон, які абмяжоўвае магчымасьць арганізацыі флэш-мобаў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў законы, супраць прыняцьця якіх выступілі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці і шэраг міжнародных арганізацый, у тым ліку, АБСЭ. Яны закранаюць дзейнасьць палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.

У адпаведнасьці з папраўкамі ў закон аб масавых мерапрыемствах, у Беларусі неабходна будзе пытацца дазволу мясцовых уладаў на масавую прысутнасьць грамадзян у грамадзкім месцы з мэтай выказваньня грамадзка-палітычных настрояў або пратэсту, у тым ліку праз флэш-моб,
арганізаваны праз Інтэрнэт.

У законапраекце адзначаецца, што "да пікетаваньня прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасьць грамадзян у загадзя вызначаным грамадзкім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і ўстаноўлены час для зьдзяйсьненьня загадзя вызначанай дзеі, арганізаванай, у тым ліку, праз інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі, для публічнага выказваньня сваiх грамадзка-палітычных настрояў або пратэсту".

Падчас разгляду дакумэнта ў Нацыянальным сходзе, старшыня Савета рэспублікі Анатоль Рубінаў назваў дадзены закон своечасовым. Маўляў, "па сьвеце ідзе хваля пратэстаў. Улады гэтых краін змушаныя страляць гумовымі кулямі, выкарыстоўваць вадамёты, біць дубінкамі. Чаму? Бо не
распачалі меры, якія не ўстанавілі парадак, як праводзіць масавыя
мерапрыемствы".

Кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў заявіў, што папраўкі ў закон "накіраваны на забеспячэньне бясьпекі не асобнай групы людзей, а ўсяго грамадзтва".

Беларускія праваабаронцы заявілі, што папраўкі ў закон "Аб масавых мерапрыемствах" "парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, гарантаваныя як Канстытуцыяй, так і базавымі нормамі міжнароднага права, уводзяць адміністрацыйную адказнасьць грамадзян за нявінныя дзеяньні і бязьдзейнасьць".

Апроч таго, уступаюць у сілу папраўкі ў заканадаўства, якое рэгулюе грамадзка-палітычную дзейнасьць, прадугледжваюць крымінальнае пакараньне за атрыманьне замежнага фінансаваньня для недзяржаўных арганізацый у парушэньне заканадаўства Беларусі.

Таксама забараняецца грамадзкім аб'яднаньням захоўваць грашовыя сродкі, каштоўныя мэталі і іншыя каштоўнасьці ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Міжнародныя арганізацыі заклікалі беларускія ўлады не ўводзіць у дзеяньне гэтыя законы, якія, на думку ЭЗ, АБСЭ, "яшчэ больш абмяжуюць фундамэнтальныя правы на свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі ".

Законапраекты, што выклікалі заклапочанасьць, прызнаны канстытуцыйнымі

ЭЗ заклікаў Беларусь не прымаць рэпрэсіўныя папраўкі ў законы

Дэпутат: "Мы выключылі з законапраекту словы "бязьдзеяньне" і "дзеяньне"

У Беларусі забаронена «масавае бязьдзеяньне»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG