Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: Беларусь вядзе актыўныя перамовы па памеры нафтавай прэміі


Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў
Нядаўна прызначаны амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў паведаміў, што Беларусь цяпер працягвае актыўныя перамовы наконт памеру нафтавай прэміі, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі нагадаў, што мытныя пошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, былі зьнятыя з пачатку гэтага года ў сувязі са стварэньнем Мытнага саюзу. Аднак, як адзначыў пасол, застаецца нявырашаная праблема з памерам нафтавай прэміі.

«Засталася адна праблема ў частцы таго, што ўжо на этапе рэалізацыі дамоўленасьці ў студзені 2011 году ўзнікла праблема выплаты прэміі пастаўшчыкам нафты ў Беларусь. Цяпер ідуць актыўна перамовы наконт памеру гэтай прэміі. Дарэчы, яна існавала і раней, толькі пытанне ў аб'ёме гэтай прэміі, каб гэтая прэмія ня стала свайго роду заменьнікам былой мытнай пошліны", - сказаў Андрэй Кабякоў у эфіры тэлеканалу «РТР-Беларусь».

Паводле агенцтва БелаПАН, сёлета Беларусь выплачвала прэмію расейскім пастаўшчыкам памерам 40-45 даляраў за тону нафты. У будучым годзе, паводле наяўнай інфармацыі, беларускі бок хацеў бы дамагчыся зьніжэньня нафтавай прэміі ў два разы - да 20 даляраў за тону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG