Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Высылка грамадзянкі Польшчы Магдалены Каліноўскай, зьяўляецца прыкладам дзеяньняў беларускіх уладаў на паглыбленьне самаізаляцыі сваёй краіны і закранае галоўным чынам іх уласнае грамадзтва”.

З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі. Ён падкрэсліў, што МЗС Польшчы яшчэ не ведае падрабязнасьцяў гэтай справы.

Беларускія ўлады выдалі ордэр на дэпартацыю Каліноўскай супрацоўніцы фонду “Institum Orientalium”. Яе абвінавацілі ў парушэньні правіл пражываньня на тэрыторыі Беларусі.

"Мы шкадуем, але хацелі б і паўтарыць, што Польшча і Эўразьвяз будуць працягваць рабіць падтрымку беларускаму грамадзтву", — сказаў Басацкі.

Магдалена Каліноўская атрымала загад пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь да 16 лістапада. Акрамя таго ёй на 3 гады забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Іміграцыйная служба абвінаваціла Магдалену, што яна зарэгістравалася ў адным месцы, а жыла ў іншым, што зьяўляецца парушэньнем беларускага заканадаўства.

Магдалена стварыла ў Магілёве інфармацыйны цэнтар для прадпрымальнікаў для перадачы польскага досьведу вядзеньня ўласнага бізнэсу і арганізацыі стажыровак у Польшчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG