Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Да яе дахаты прыйшоў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС, каб перарабіць адміністрацыйны пратакол, складзены на актывістку за арганізацыю Народнага сходу 8 кастрычніка. Мінулым разам міліцыянты забыліся пазначыць, што яе паўторна вінавацяць па адным і тым самым артыкуле. А гэта прадугледжвае больш строгае пакараньне.

Спадарыня Тацяна даведалася, што першы пратакол, ужо перададзены ў Кастрычніцкі райсуд, вярнуўся назад у міліцыю — на «дапрацоўку». Новы варыянт дакумэнту адрозьніваецца ад папярэдняга тым, што Тацяна Севярынец была ў ліку арганізатараў менавіта сходу грамадзян — цяпер міліцыянты таксама прызналі, што гэта быў не мітынг і не пікет. Але пазначана, што ён праходзіў «з парушэньнем парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Якія менавіта парушэньні заўважылі міліцыянты, Тацяна Севярынец, якая былы сакратаром сходу, так і не даведалася.

Да Ірыны Яскевіч, якая вяла сход 8 кастрычніка, таксама зьбіраліся зайсьці міліцыянты. І мэта была тая самая — каб перапісаць пратакол нанова, бо стары судзьдзя Іна Грабоўская разглядаць адмовілася, сказаўшы, што зь яго не відаць складу правапарушэньня.

Аднак спадарыня Ірына заявіла, што міліцыянтаў да сябе ў кватэру ня пусьціць. А калі яны захочуць пазнаёміць яе з новым пратаколам — няхай дасылаюць афіцыйную позву.
XS
SM
MD
LG