Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 12-13 лістапада 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


...зранку пойдзе дождж; тэмпэратура ўдзень: +0 – +3. У нядзелю ўдзень будзе хмарна, а дождж пойдзе вечарам; тэмпэратура: +0 – +4.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


12 лістапада

У Беларусі апазыцыя мяркуе правесьці народныя сходы.

У Ганалулу пачынаецца двухдзённая сустрэча лідэраў краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

13 лістапада

«Літаратурныя дажынкі» ў Крэве. Пачатак а 14.00.

У Паўднёвай Асэтыі прэзыдэнцкія выбары і рэфэрэндум аб статусе расейскай мовы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


12 лістапада:

1905 – нарвэжцы ў рэфэрэндуме выказаліся за ператварэньне свае дзяржавы з рэспублікі ў манархію.

1982 – Юры Андропаў быў абраны генэральным сакратаром КПСС.

13 лістапада:

1947 – у Савецкім Саюзе Міхаіл Калашнікаў прадставіў сваю мадэль аўтамата АК-47, які два гады пазьней быў прыняты на ўзбраеньне Савецкай арміі і стаў самым вядомым аўтаматам на сьвеце.

Нарадзіліся:

12 лістапада

1840 – францускі скульптар Агюст Радэн (пам. 1917).

1915 – францускі постструктураліст і сэміётык Ралян Барт (пам. 1980).

1920 – беларускі драматург Андрэй Макаёнак (пам. 1982).

13 лістапада

1836 – Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, які па дарозе на катаргу ў Сыбір здолеў уцячы, апынуўся ў Парыжы, стаў генэралам Парыскай камуны і загінуў у баі з вэрсальцамі.

1850 – ангельскі пісьменьнік Робэрт Стывэнсан, які напісаў вядомы ўсім са школьных гадоў раман “Востраў скарбаў”.

Памерлі:

12 лістапада:

1623 – у Віцебску быў забіты вуніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч (нар. 1580). Кунцэвіч стаў сымбалем і галоўным правадніком Берасьцейскай царкоўнай вуніі, якая мелася аб’яднаць беларусаў праваслаўных і каталікоў у адзіную царкву.

13 лістапада:

1974 – італьянскі рэжысэр Віторыё Дэ Сіка (нар. 1901).

МІНУС 365:


Пагадненьне Някляева і Саньнікава

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Ва ўсім сьвеце Расею ведаюць толькі дзякуючы чатыром сымбалям: водцы, матрошцы, ікры і Калашнікаву».

Нікас Сафронаў, расейскі мастак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG