Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Расея прыцягнула Казахстан і Беларусь бліжэй да СГА


Перамовы Расеі аб уступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, якія яна закончыла пасьля 18 гадоў, павінны значна прыскорыць уступленьне ў гэтую арганізацыю Казахстану і Беларусі, паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на высокапастаўленага чыноўніка СГА, Чыеду Асаквэ.

Паводле Асаквэ, у большай частцы пагадненьня Расеі аб сяброўстве ў СГА стаіць слова «Мытны саюз» замест «Расея», якое адносіцца да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, створанага ў 2009 годзе. Такім чынам, лічыць Асаквэ, Расея правяла значную частку перамоваў аб сяброўстве Беларусі і Казахстану ў СГА за гэтыя краіны.

«У асноўным гэтыя два ўрады чакалі заканчэньня перамоваў аб далучэньні Расеі, таму што перамовы з Расеяй, відавочна, будуць арыенцірам для іншых далучэньняў», — сказаў Асаквэ агенцтву.

На думку Асаквэ, Расея ў сваіх перамовах праклала шлях для Беларусі і Казахстану ў СГА адносна ўмоваў гандлю таварамі. Умовы гандлю паслугамі Беларусь і Казахстан будуць вымушаныя узгадняць з СГА самастойна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG