Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шмат хто на сьвеце спрабуе адзначыць гэтую канвэргенцыю шасьці «1» у даце, якая паўторыцца не раней, чым праз стагодзьдзе, нечым асаблівым.

У Кітаі маладыя пары ў масавым парадку бяруць сёньня шлюб, каб у пасьведчаньні стаяла дата 11 лістапада 2011 году, гэта значыць,11/11/11. Паводле кітайскага календару, 11/11/11 – самы пасьпяховы дзень стагодзьдзя, паколькі ён "увасабляе люстэркавае адзінства і раўнавагу паміж небам і зямлёй", што б гэта ні значыла.

У Расеі – падобная сытуацыя. Расейскія загсы сёньня будуць працаваць дапазна, каб задаволіць усіх, хто пажадае зьвязаць сябе повязьзю шлюбу ў гэты знамянальны дзень.

У Віндзары, штат Вісконсін у ЗША, блізьняты Бэтсі і Кэці Оўвэрмэн пагасяць па 11 сьвечак кожная і распакуюць па 11 падарункаў на свой 11-ты дзень нараджэньня.

У Паўднёвай Карэі маці адчайна хочуць нарадзіць якраз сёньня. Яны запоўнілі шпіталі, молячы дактароў зрабіць ім кесарава сячэньне, каб мець магічны лік 111111 у рэгістрацыйным нумары сваіх дзяцей. Гэтыя нумары, у адпаведнасьці з карэйскім заканадаўствам, складаюцца з 13 лічбаў, дзе першыя шэсьць адпавядаюць даце нараджэньня дзіцяці.
XS
SM
MD
LG