Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыгадаў партызанскую вайну


"На фоне усясьветнага фінансавага крызісу... наша задача відавочная - ні ў якай меры не дапусьціць зьніжэньня сваёй вайсковай бясьпекі," - заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.

Як паведамляе БЕЛТА, закранаючы ў часе сустрэчы зь міністрам абароны Юрыем Жадобіным пытаньне т.зв. тэрытарыяльных войскаў, Аляксандар Лукашэнка сказаў: "Калі я казаў пра тое, што мы сапраўды ствараем сёньня новую армію, я меў на ўвазе ня толькі тэрытарыяльную абарону і тэрытарыяльныя войскі як падмурак, самую нізкую частку нашага абароннага шчыта, і тое, што будзе функцыянаваць у поўным сваім размаху ў гады вайны, калі ня дай бог гэта адбудзецца. Гэта ня наша выдумка, мы гэта не прыдумалі . І робіцца гэта для таго, каб менш марнаваць на рэгулярную армію. Галоўная тут ідэя, якая вынікае з апошняй вайны, з руху супраціву ў Беларусі, партызанскай вайны, што мы павінны быць да гэтага гатовыя. Каб не атрымалася так, як адбылося ў 1941 годзе: было каму ваяваць, у акружэньне людзі патрапілі, але не было зброі".

"Рух супраціву, партызанскі рух у Беларусі - гэта неад'емная частка супраціву беларускага народа. І мы сёньня павінны насельніцтва да гэтага рыхтаваць, калі раптам гэта здарыцца" – цытуе БЕЛТА Аляксандра Лукашэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG