Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Тур стаў намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі


У адміністрацыі ён зойме месца Андрэя Кабякова, які 8 лістапада быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расеі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭС) па сумяшчальніцтве.

Андрэй Тур нарадзіўся ў 1953 годзе ў Ленінградзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава ў 1974 годзе. Доктар эканамічных навук, прафэсар. Жанаты, мае дачку.

У 1974 годзе - малодшы навуковы супрацоўнік інстытуту эканомікі АН БССР, 1975-1991 - асьпірант, асыстэнт катэдры палітэканоміі, дацэнт катэдры, загадчык катэдры, дактарант Беларускага дзяржаўнага інстытуту народнай гаспадаркі імя Куйбышава, 1991-1995 - загадчык катэдры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэньняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту.

Пасаду намесьніка міністра эканомікі займаў ад жніўня 1995 году.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», Аляксандр Лукашэнка перакананы, што эканамічны блёк у адміністрацыі прэзыдэнта павінен не дубляваць дзейнасьць ураду, а набыць палітычную афарбоўку.

"Адміністрацыя прэзыдэнта - гэта палітычны орган, і эканоміка тут павінна праламляцца праз палітыку, гэта вельмі важна", - заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу пры прызначэньні намесьніка міністра эканомікі рэспублікі Андрэя Тура на пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

"Вы павінны ад дробязнай апекі, ад пошуку кручкоў, косак ў дакумэнтах, якія накіроўваюцца урадам сюды (гэта таксама трэба рабіць, вядома), перайсьці да выкананьня сваіх кантралюючых функцый і арыентацыі прэзыдэнта на істотныя фактары, ці то станоўчыя, тым больш недахопы, якія ўтрымліваюцца ў тых ці іншых дакумэнтах па эканамічных пытаньнях, што паступаюць на ўзровень прэзыдэнта ", - сказаў Лукашэнка новаму намесьніку кіраўніка адміністрацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG