Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Хамайду затрымалі і хацелі папярэдзіць перад заўтрашнім сходам


Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Віцебскі апазыцыянэр ідэю правядзеньня Народных сходаў не падтрымлівае. Але ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі пра гэта ня ведалі.

Барыс Хамайда, беспартыйны апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы, быў затрыманы каля гэтак званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна. Ён апавёў, што ў 13.20 па яго прыехала міліцэйская машына.

"Я ўжо складаў газэты і часопісы, згарнуў свой бел-чырвона-белы парасон — зьбіраўся сыходзіць. Раптам пад’яжджаюць міліцыянты і кажуць, што са мной хочуць паразмаўляць у Чыгуначным РАУС. Вязуць у пастарунак. Потым зьяўляецца прадстаўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі і кажа: "Барыс Ханонавіч, ня ладзьце ніякіх сходаў! Каб ні сьцягоў, ні мітынгаў не было! Во, падпішыце паперу, што мы вас папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць за арганізацыю несанкцыянаваных акцый", — заявіў Хамайда.

Спадар Хамайда адмовіўся падпісваць паперу, заявіўшы міліцыянтам, што абавязкова будзе і ўдзельнічаць у мітынгах, і выйдзе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, і зьвернецца да людзей з заклікамі, калі для гэтага насьпее адпаведная сытуацыя.
XS
SM
MD
LG