Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста Аляксандра Кірылава будуць судзіць за хуліганства


Аляксандар Кірылаў
Аляксандар Кірылаў
Паплечнік былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова, прыхільнік стварэньня Беларускай кансэрватыўнай партыі "Белая Русь" Аляксандар Кірылаў паведаміў, што яго вінавацяць у нецэнзурных абразах службовых асобаў — кіраўніка і супрацоўнікаў віцебскага цэнтру занятасьці.

11 лістапада актывіст зьвярнуўся да мэдыкаў, і яны зафіксавалі цялесныя пашкоджаньні. Па словах Аляксандра Кірылава, іх нанесьлі міліцыянты, калі затрымлівалі яго днём раней.

Кірылава затрымалі 10 лістапада ў будынку віцебскага Цэнтру занятасьці, дзе ён стаіць на ўліку як беспрацоўны. У Кастрычніцкім РАУС на яго склалі пратакол за хуліганства, але вінаватым сябе актывіст ня лічыць.

Сяргей Рыжоў, стваральнік Беларускай кансэрватыўнай партыі "Белая Русь" , лічыць ціск на свайго аднадумцу невыпадковым:

"9 лістапада адбылося пасяджэньне актыву аргкамітэту па стварэньні нашай партыі, на якім быў прыняты зварот пра пачатак 19 сьнежня бестэрміновага палітычнага страйку, а таксама пра байкатаваньне парлямэнцкіх выбараў. Магчыма, пра гэта стала вядома спэцслужбам, якія пачалі сваю помсту".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG