Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Арганізатараў Народнага сходу арыштавалі


Бабруйскі суд арыштаваў старшыню аргкамітэту Народнага сходу Канстанціна Локцева на трое сутак , актывістку АГП Галіну Сьмірнову — на 5 сутак. Судзьдзя Натальля Шэгеда прызнала іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 8 кастрычніка. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход.

3 лістапада на дзесяць сутак арышту асудзілі старшыню гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева. Яго судзіла тая ж судзьдзя Шэгеда. Яна прызнала яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства 8 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG