Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазоў, каб вярнулі заробленае, "не падлягае разгляду ў судзе"


Мікола Шарах
Мікола Шарах
Актывіст Свабоднага прафсаюзу ААТ "Полацак-Шкловалакно" спрабаваў спагнаць з прадпрыемства грошы, не заплочаныя за дадатковую працу. Аднак судзьдзя Ірына Даротка адмовілася разглядаць ягоны пазоў, заявіўшы, што ён "не падлягае разгляду ў судзе".

Спадар Шарах быў пэўны, што атрымае судовую пастанову зь нейкім канкрэтным рашэньнем, і зьдзіўлены нечаканым вынікам звароту ў суд.

"Судзьдзя Ірына Даротка магла сказаць, што мой пазоў не падлягае судоваму разгляду, яшчэ да пачатку працэсу. Бо спачатку быў этап знаёмства з матэрыяламі справы, калі і я, і мой апанэнт, прадстаўнік ААТ "Полацак-Шкловалакно", выкладалі суду сваю пазыцыю. Потым былі два пасяджэньні — 4 і 10 лістапада. І толькі цяпер, калі павінна была быць вынесена пастанова, судзьдзя раптам заявіла, што ня можа разьбіраць маю скаргу, бо ўсе выплаты на прадпрыемстве рэглямэнтуюцца працоўнай дамовай і прэтэнзіі павінны вырашацца паміж працаўніком і наймальнікам. Па сутнасьці, суд ухіліўся ад разгляду маёй праблемы", — заявіў Шарах.

Актывіст Свабоднага прафсаюзу лічыць рашэньне судзьдзі Ірыны Дароткі неабгрунтаваным і зьбіраецца абскардзіць яго ў абласным судзе.

"Гаворка ідзе пра заробак — ня толькі мой, але і ўсіх работнікаў "Шкловалакна", якім не даплочваюць за дадатковую працу. Я раблю памочнікам майстра ў цэху № 7, дзе вырабляецца шкланітка. Нашы апэратары абслугоўваюць па некалькі печаў звыш нормы, адпаведна, і я адказваю за большую колькасьць агрэгатаў. Калі падлічыў, колькі мне не даплаціла прадпрыемства за мінулыя паўгода, атрымалася каля мільёна рублёў. Іх я й зьбіраўся спагнаць праз суд", — кажа Шарах.

Адмова полацкага гарсуду адрэгуляваць стасункі паміж працаўніком і наймальнікам не спыніла яшчэ аднаго працаўніка — апэратара цэху № 7, кіраўніка суполкі Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава. Ён таксама падаў у суд пазоў наконт выплаты грошай за дадатковую працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG