Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белнафтахім" прызнаў, што абмежаваньне вывазу з краіны аўтамабільнага паліва не дало выніку


У канцэрне "Белнафтахім" канстатуюць, што захады ўраду Беларусі прадухіліць масавы вываз з краіны аўтамабільнага паліва, не далі чаканага эфэкту.

"У трэцяй дэкадзе кастрычніка продаж паліва на АЗС у прымежных раёнах параўнальна з аналягічным пэрыядам летась вырас ў 3-6 разоў", — паведамілі "Інтэрфаксу"у "Белнафтахіме".

У чэрвені 2011-га Беларусі ўвяла абмежаваньні на вываз з краіны аўтамабільнага паліва.

Пастанова ўраду N753 прадугледжвала, што фізычная асоба мае права вывозіць аўтамабільнае паліва за межы Мытнага саюза не часьцей за 1 раз у 5 сутак. Такім чынам, абмежаваньне дзейнічала пры вывазе паліва ў краіны Балтыі і Польшчу, а таксама ва Ўкраіну, але не тычылася Расеі.

Пасьля апошняга падвышэньня цэнаў цана на дызэльнае паліва ў Беларусі на 38% ніжэй, чым у Маскоўскай вобласьці Расеі, на 85% ніжэй, чым ва Ўкраіне, і ў 2,6 разы ніжэй чым у Літве, Латвіі і Польшчы.

Рух "За свабоду" ў межах сваёй Народнай праграмы зьвяртаўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі і ў АБСЭ з нагоды пастановы ўраду Беларусі.

"Гэтая пастанова Саўміну вызначала, што можна выяжджаць на сваім аўто толькі раз на 5 дзён. Гэтым абмяжоўвалася права на свабоду перасоўваньня. Гэта не праблема барацьбы з бэнзавозамі, гэта сьведчаньне таго, што ў людзей адбіраюць адно з асноўных правоў. Гэтая пастанова таксама парушае нормы Мытнага зьвязу", — заявіў юрыст руху "За свабоду" Андрэй Сушко.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG