Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: за Народны сход судзяць Галіну Сьмірнову і Канстанціна Локцева


Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіну Сьмірнову і беспартыйнага Канстанціна Локцева вінавацяць, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі 8 кастрычніка. Аб'яднаную адміністрацыйную справу разглядае судзьдзя Натальля Шэгеда.

Працэс пачаўся 9 лістапада. Судзьдзя заслухала тлумачэньні па справе міліцыянтаў Малахава й Малішэўскага, сьведак, заяўленых падсуднымі і саміх падсудных. На пасяджэньні даў тлумачэньні і яшчэ адзін сябра аргкамітэту Віктар Бузінаеў. Яго даставілі пад канвоем зь мясцовага ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе ён адбывае дзесяць сутак арышту паводле выраку ўсё той жа судзьдзі Шэгеды. Ён з лістапада ён прызнаны вінаватым у арганізацыі народнага сходу ў Бабруйску.

Суду паказалі пратаколы па арганізацыі сходу й сьпісы тых, хто падпісаўся за яго правядзеньне. З гэтымі сьпісамі судзьдзя толькі азнаёмілася, бо, паводле Галіны Сьмірновай, аргкамітэт даваў падпісантам слова, што іх імёны ня будуць даступныя ўладзе.

Як кажуць удзельнікі працэсу, калі судзьдзя знаёмілася з матэрыяламі справы, яна нечакана абвясьціла перапынак.
XS
SM
MD
LG