Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні чарговага Народнага сходу на Берасьцейшчыне судзяць за мінулы


На 11 лістапада заплянаваныя суды над арганізатарамі народных сходаў. У Берасьці — над Зінаідай Міхнюк, ў Баранавічах — над Віктарам Мезяком і Віктарам Сырыцам.

Адміністрацыйную справу супраць старшыні берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіды Міхнюк пачалі разглядаць 3 лістапада. Аднак судзьдзя Алена Рэўцкая, адклала суд на 11-га, бо не прыйшлі сьведкі-міліцыянты. Міхнюк вінавацяць у брыдкаслоўі. Міліцыянты кажуць, што яна лаялася перад самым пачаткам Народнага сходу 8 кастрычніка.

Працэс над Міхнюк працягнецца ў 9.40 у Маскоўскім судзе Берасьця.

Старшыню баранавіцкага Народнага сходу Віктара Мезяка і сакратара Віктара Сырыцу вінавацяць у тым, што яны арганізавалі і правялі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Аднак сваю віну яны не прызнаюць, і заяўляюць, што арганізоўвалі Народны сход паводле закону пра мясцовыя сходах, а не паводле закону аб масавых мерапрыемствах.

Судзьдзя баранавіцкага гарадзкога суду Станіслаў Півавар аб'яднаў справы Мезяка і Сырыцы і адклаў разгляд справы на 11 лістапада, каб запрасіць у суд міліцыянтаў, якія складалі пратакол, і прадстаўнікоў гарвыканкаму.

Суд над Віктарам Мезяком і Віктарам Сырыцам працягнецца 11 лістапада ў 8.10 у баранавіцкім гарадзкім судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG