Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Мікола Чарнавус просіць гарвыканкаму дазволіць яму дыхаць


Мікола Чарнавус

Мікола Чарнавус

Прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку ў гарвыканкам Баранавічаў, каб павесьці акцыю "глыбокага дыханьня" каля помніку Леніну ў Баранавічах.

У заяўцы Чарнавус патлумачыў, што такі мэтад пратэсту ён абраў у сувязі з тым, што “забаронена езьдзіць на ровары, хадзіць па вёсцы, пляскаць, тупацець, мычэць, рыкаць”.

Прадпрымальнік накіраваў ліст начальніку міліцыю Баранавічаў, каб тая забясьпечыла парадак падчас на акцыі.

Мікола Чарнавус плянуе прымацаваць на сьпіну шыльду з надпісам “глыбокае дыханьне”.

Ранейшыя акцыі пратэсту Міколы Чарнавуса былі забароненыя Баранавіцкім гарвыканкамам і райвыканкамам.

Чарнавус прасіў дазволіць велапрабег і маратон пратэсту. Такімі акцыя ён хацеў прыцягнуць увагу да адмовы райвыканкаму даць яму ў арэнду калгасную фэрму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG