Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя «Стоп-бэнзін» 11 лістапада. Онлайн

абноўлена

На вечар 11 лістапада ў Менску і рэгіёнах была заплянаваная акцыя «Стоп-бэнзін» — выезд аўтамабілістаў на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэньня цэнаў на паліва.

Акцыя "Стоп-бэнзін" не адбылася
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:35 0:00
Наўпроставы лінк

18:35 Акцыя фактычна не адбылася. Вельмі рэдка якая-небудзь з машын давала гудок. Адзінае ажыўленьне для спэцслужбаў і журналістаў унесла звычайнае дарожнае здарэньне, калі сутыкнуліся дзьве машыны. Аварыя аказалася лёгкай, машыны хутка прыбралі.

18:30 Берасьце. Заяўленую акцыю аўтааматары фактычна не падтрымалі. Акцыя «Стоп-бэнзін» плянавалася з 18:11 да 18:30 на участку ад скрыжаваньня праспэкту Машэрава на бульвары Шаўчэнкі. Як апавёў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус, міліцыянты перакрылі гэты ўчастак дарогі, стварыўшы корак. Відавочных жа ўдзельнікаў акцыі не было бачна. Ня чулася і аўтамабільных гудкоў.

18:11 У раёне Кастрычніцкай плошчы на 18:11 — час пачатку заяўленай акцыі — яе прыкметаў па-ранейшаму не відаць.


18:00 Да акцыі ўжо падрыхтаваліся супрацоўнікі спэцслужбаў. Прыкладана ад плошчы Якуба Коласа і да плошчы Незалежнасьці супрацоўнікі ДАІ і людзі бяз формы ў вялікай колькасьці стаяць зь відэакамэрамі паабал галоўнай магістралі. Відавочных пркметаў акцыі пакуль ня бачна.

На вечар 11 лістапада ў Менску і рэгіёнах заплянаваная акцыя «Стоп-бэнзін».

Аўтамабілісты плянуюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэньня цэнаў на паліва.

Інфармацыя пра акцыю зьявілася ў сацыяльных сетках.

«Аўтааматары зьбіраюцца на акцыю 11.11.2011 а 18:11. Яна адбудзецца па старым правераным сцэнары: людзі зьбіраюцца выехаць у цэнтры розных гарадоў — зараз якраз ідзе абмеркаваньне, у якіх — у абласных і іншых гарадах — і на некаторы час спыніць рух», — заявіў напярэдадні кіраўнік кампаніі «За аўто» Арцём Шаркоў.

За два тыдні за меркаванай акцыі рэдакцыі мэдыяў атрымалі ліст арганізатараў чарговага «Стоп-бэнзіну»: «Чыноўнікі і ўлада канчаткова загналі народ у галечу. Павышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва канчаткова падарвала сямейны бюджэт кожнай беларускай сям’і. (...) Мы ўжо ня можам сабе дазволіць не толькі купляць паліва, але і нармалёва пракарміць і апрануць сваіх дзяцей. Менавіта на нас ўлады хочуць выехаць з крызісу, у які самі і завялі».

Тады ініцыятары акцыі паведамілі, што яна пройдзе на адрэзку праспэкту Незалежнасьці ад пл.Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы, і трохкутніку вуліцаў Сьвярдлова-Ульянаўская-Бабруйская.

«Спыняемся, але ні ў якім разе не выходзім, капот не адкрываем, дзьверы не блякуем! Сыгналім паўгадзіны, каб урад нас пачуў».

Калі плошча Незалежнасьці будзе заблякаваная, «ніхто не забараняе сыгналіць там дзе стаіш, асабліва гэта тычыцца вуліцы Бабруйскай у раёне чыгуначнага вакзала — хай людзі ў глыбінцы даведаюцца, што Менск не маўчыць — менчукі незадаволеныя».


View Стоп-бэнзін, 11 лістапада 2011 in a larger map

10 лістапада аўтамабільнае паліва падаражала больш, чым 3%.

Цэны на паліва ў Беларусі на 35-40% ніжэй за расейскія. Беларусь імкнецца, каб гэтыя цэны выраўняліся, паведаміла прэсавы сакратар «Белнафтахіму» Марына Касьцючэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG