Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганс-Георг Вік: «У дачыненьнях з Лукашэнкам трэба захоўваць пэўную дыстанцыю»


Сёньня ў Брусэлі адбылася прэзэнтацыя кніжкі «Беларусь і Эўразьвяз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва» («Belarus and the EU: from isolation towards cooperation»), якая выйшла пад шыльдай Цэнтру эўрапейскіх досьледаў (Centre for European Studies) і Фонду Конрада Адэнаўэра (Konrad Adenauer Stiftung).

Кніжка, напісаная яшчэ да выбараў 19 сьнежня 2010, зьяўляецца зборнікам артыкулаў, якія закранаюць розныя аспэкты дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам. Сярод аўтараў: Ганс-Георг Вік, Віталь Сіліцкі, Міхаіл Пастухоў, Аляксандар Чубрык.

У сувязі з прэзэнтацыяй Ганс-Георг Вік, старшыня арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі» і былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі, сказаў брусэльскаму карэспандэнту нашага радыё:

«Кніжка дае агляд палітыкі Эўразьвязу адносна Беларусі і беларускі погляд на Эўразьвяз. Кніжка таксама ўключае рэкамэндацыі як палепшыць адносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Галоўны мэсыдж кніжкі – трэба ўзмоцніць каардынацыю ўзаемадзеяньня з грамадзкай супольнасьцю Беларусі, каб яна была лепш падрыхтаваная да адказнасьці за дэмакратычную будучыню Беларусі. Па-другое, трэба растлумачыць Эўразьвязу, што за яго ўсходнімі межамі знаходзяцца ня толькі краіны Ўсходняга партнэрства, але таксама народы, якія змагаюцца за свабоду. Таму ў дачыненьнях з Лукашэнкам трэба захоўваць пэўную дыстанцыю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG