Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у бліжэйшыя 2 гады мае выплаціць па зьнешнім доўгу $ 4,6 млрд


У 2012-2013 гадах Беларусь мае выканаць абавязаньні па пагашэньні і абслугоўваньні зьнешняга дзяржаўнага доўгу на суму $ 4,6 млрд, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Міністэрстве фінансаў. Сума абавязаньняў па вонкавым дзярждоўгу ў 2012 годзе складае $ 1,6 млрд, у 2013 годзе - $ 3 млрд.

Сёлета выплаты па зьнешнім доўгу складуць каля $ 700 млн.

У наступным годзе на выплату асноўнага зьнешняга дзярждоўгу мае быць накіравана $ 690 млн, у тым ліку $ 420 млн па крэдыце МВФ і 7 млрд расейскіх рублёў (амаль $ 250 млн) на пагашэньне 2-гадовых беларускіх дзяржаўных папер, разьмешчаных у РФ у сьнежні 2010 году. Выплаты працэнтаў па зьнешнім дзярждоўгу ў наступным годзе складуць $ 910 млн.

У 2013 годзе Беларусь мае вярнуць МВФ $ 1 540 000 000 з атрыманых за пэрыяд ад студзеня 2009 году да красавіка 2010 году $ 3,6 млрд.

Як падкрэсьлівае Мінфін, Беларусь у поўным аб'ёме выконвае і працягне выконваць свае абавязаньні перад зьнешнімі крэдыторамі. Пры гэтым урад не плянуе рэфінансаваць зьнешні доўг за кошт новых запазычаньняў, на аплату зьнешняга доўгу будуць накіраваны рэшткі сродкаў бюджэту.

На 1 кастрычніка 2011 зьнешні дзярждоўг Беларусі склаў $ 11 млрд, павялічыўшыся за 9 месяцаў на 22,7% (за верасень - зьніжэньне на 1,1% пасьля росту на 2,9% у жніўні). На 2011 год законам аб бюджэце ліміт зьнешняга дзярждоўгу ўсталяваны ў межах $ 13 млрд.

Па ацэнцы МВФ, зьнешні дзярждоўг Беларусі ў 2011 годзе складзе 35,6% ВУП, у 2012 годзе - 41,2% ВУП, у 2013 годзе - 45,1% ВУП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG