Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ не адчапіўся ад Карэтнікава нават у турме


 Юрась Карэтнікаў

Юрась Карэтнікаў

Тройчы за час 10-суткавага арышту грамадзкага актывіста Юрася Карэтнікава дапытвалі апэратыўнікі КДБ. На першым допыце прысутнічалі людзі ў масках.

У часе першай сустрэчы апэратыўнікі КДБ цікавіліся далейшымі плянамі Карэтнікава, кантактамі ва Ўкраіне, патрабавалі ад яго прызнаньня ў арганізацыі падзеяў 19 сьнежня, а таксама ў тым, што ён атрымліваў грошы з-за мяжы. На бальшыню пытаньняў Карэтнікаў адмовіўся адказваць.

Наступныя сустрэчы былі больш мірнымі, аднак пытаньні гучалі аналягічныя.

Юрась Карэтнікаў лічыць, што супрацоўнікі спэцслужбаў, праводзячы беспадстаўнае выкраданьне пасярод белага дня з наступным арыштам, ставілі адразу некалькі мэтаў: ізаляваць яго на некаторы час, каб правесьці псыхалягічную апрацоўку, а таксама запалохаць іншых актыўных людзей на Беларусі, падае праваабарончы цэнтар "Вясна".

На знак пратэсту супраць незаконнага прысуду Юрась Карэтнікаў разам зь Сяргеем Савіным увесь час свайго зьняволеньня трымалі галадоўку.

Лідэра "Правага альянсу" Юрася Карэтнікава арыштавалі на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства.

30 кастрычніка, праз гадзіну пасьля шэсьця ў Курапаты, Карэтнікава затрымалі ў Менску разам зь сябрам Сяргеем Савіным.

Карэтнікаў вярнуўся ў Беларусь з Украіны.

Перад вяртаньнем, у верасьні, Карэтнікаў зрабіў заяву, што арганізацыя "Правы Альянс" мяняе арыенціры: спыняе палітычную дзейнасьць і скасоўвае пасаду кіраўніка арганізацыі.

Юрась Карэтнікаў зьехаў зь Беларусі пасьля падзеяў 19 сьнежня 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG