Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 лістапада прадпрымальнікі менскага рынку "Максімус", што ў мікрараёне Малінаўка, сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску. Прысутнічала таксама міліцыя.

Гандляры пагражаюць распачаць 29 лістапада страйк. Яны сабралі і перадалі ў Менгарвыканкам 500 подпісаў.

Адміністрацыя рынку пачала скасоўваць дамовы на арэнду. Яна плянуе капітальны рамонт першага паверху будынка.

Дамовы на арэнду перастаюць дзейнічаць 1 сьнежня, але ўжо цяпер адміністрацыя рынку кожную ноч вывозіць з рынку маразільнікі, у якіх гандляры захоўвалі свае прадукты.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG