Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: судзяць Віктара Сырыцу


Народны сход у Баранавічах. Віктар Сырыца (справа)

Народны сход у Баранавічах. Віктар Сырыца (справа)

10 лістапада а 12 гадзіне ў Баранавічах заплянаваны суд над сакратаром мясцовага Народнага сходу Віктарам Сырыцам.

Яго судзяць за арганізацыю і ўдзел ў несанкцыянавай акцыі. Магчымае пакараньне — штраф альбо арышт.

4 лістапада намесьнік начальніка аддзелу аховы грамадзкай бясьпекі і прафіляктыкі маёр Павал Кульгавік склаў на Сырыцу пратакол апытаньня наконт удзелу ў Народным сходзе 8 кастрычніка.

Потым на Сырыцу склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
XS
SM
MD
LG