Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты спрачаюцца пра новую ініцыятыву ўлады стварыць сілы тэрытарыяльнай абароны і пра тое, супраць каго і як гэтыя сілы будуць ваяваць.





Саўка ды Грышка. Вайна з НАТА


Саўка:
Ну, здрастуй, Грыша! Ты ішчэ не ўехаў?
А я вот стаў ваенным чалавекам.
Я быў гатоў камандаваць палком,
Но даў мне ў падчыненье іспалком
Уборшчыцу ўсяго ліш і вахцёра.
Таго вахцёра, сільна пьёць каторы.

Грышка:
Ну што ж, віншую, ёсьць што адзначаць!
А з кім жа ж ты сабраўся ваяваць?

Саўка:
Ай, знаеш што, выдурвацца ня нада!
Падкралася к граніцам нашым НАТА.
Нас давіць, угражае, так і прот.
І хоча тут зрабіць пераварот.

Грышка:
Дык што, Савелій, ты сабраўся праўда,
Аддаць жыцьцё за гэтую ўладу?

Саўка:
Па чэснасьці, дык я баюся очэнь.
Ведзь у мяне бальныя печкі, почэнь,
Ой, то есьць печань, почкі, і ня надта
Каб я хацеў сайсьціся ў схватке з НАТА.

Грышка:
Дык кінь свoй выканкам, ідзі да нас!
На ўсю краіну будзе рэзананс.

Саўка:
Да вас ісьці ня хочацца мне точна,
Ведзь у мяне бальныя печкі, почань.
А к вам пайдзі – пасадзяць у цюрагу.
Уж лучшэ у акопе я прылягу.

Грышка:
А ведаеш, мой дарагі Савелій,
Ужо вы канчаткова ўсе здурнелі.
Глядзець на вас і слухаць вас ня варта,
Іначай ператворысься ў вар’ята.

Саўка:
Ну й не сматры, ня слушай, нада очэнь!
А я, хоць і бальныя печкі, почэнь,
Куплю віна, і вып’ем мы з вахцёрам,
Ну, зь цем вахцёрам, сільна пьёць каторы.
А то ж было сядзьмое наябра,
Дык срочна пахмяліцца мне пара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG