Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Малавоблачна, пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе магчымы мокры сьнег і дождж. Тэмпэратура ўдзень ад +1 да +6°

У БЕЛАРУСІ


У судзе Маскоўскага раёну Менску адновяцца слуханьні па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Яго вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

У рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасьці навучэнцаў (Менск, вул. Макаёнка, 12) пройдзе конкурс відэафільмаў "Радзіма мая дарагая".


У СЬВЕЦЕ


У Брусэлі, у Цэнтры эўрапейскіх дасьледаваньняў адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Беларусь і Эўразьвяз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва» (“Belarus and the EU: from isolation towards cooperation”). У прэзэнтацыі возьме ўдзел былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.

У Брусэлі камітэт у правах чалавека Эўрапаярлямэнту правядзе слуханьні па сытуацыі з правамі чалавека на заходніх Бальканах.

У Жэнэве пачнецца апошні раўнд перамоваў па далучэньні Расеі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1906 у Вільні выйшаў першы нумар газэты "Наша Ніва".

У 1928 нарадзіўся італьянскі кампазытар Эніё Марыконэ, які напісаў музыку для блізка 400 кінафільмаў. За сваю музыку Марыконэ пяць разоў атрымліваў прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва, вядомую пад назвай "Оскар".

У 1938 памёр Мустафа Кемаль Атацюрк (нар. 1881), заснавальнік Турэцкай рэспублікі і яе першы прэзыдэнт.

У 1982 памёр Леанід Брэжнеў (нар. 1906), кіраўнік КПСС і савецкай дзяржавы ў 1964-1982.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Усясьветны дзень навукі ў імя міру і разьвіцьця.

Усясьветны дзень моладзі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Я іду на выбары


Цытата на памяць.


Кожны, хто сур'ёзна займаўся любой навуковай працай, разумее, што на браме храму навукі напісаныя словы: «Ты павінен мець веру».

Макс Плянк, нямецкі фізык, стваральнікі квантавай фізыкі.
XS
SM
MD
LG