Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў увечары 8 лістапада быў вызвалены з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Барысаве пасьля 13 сутак арышту.

Аляксандра арыштавалі спачатку на 10 сутак нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, а затым яшчэ на трое сутак — па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства.

26 кастрычніка ў цэнтры Барысава невядомыя залілі фарбай дзяржаўныя сьцягі, і супраць Аляксандра Малчанава і яго сябра Андрэя Мікалаеўскага распачалі крымінальную справу за абразу дзяржаўных сымбаляў.

Свой арышт Малчанаў абскарджвае ў Менскім абласным судзе. На 18 лістапада прызначаны разгляд касацыйнай скаргі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG