Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода высылае кнігі, выдадзеныя ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», у вёску Куплін, дзе Павал Севярынец, які адбывае там пакараньне на «хіміі», зьбірае беларускую бібліятэку.

Палітвязень Павал Севярынец, які адбывае пакараньне на «хіміі» ў Пружанскім раёне, просіць ахвяраваць патрыманыя беларускія кнігі для бібліятэкі куплінскай камэндатуры.

Паводле Севярынца, для папаўненьня бібліятэкі, якой ён займаецца, пажаданыя: хрысьціянская літаратура, беларуская клясыка (найперш Быкаў і Караткевіч), кнігі па гісторыі Беларусі (Ермаловіч, Чаропка, Арлоў і іншыя гісторыкі), кнігі сучасных пісьменьнікаў і паэтаў, беларускія пераклады клясыкі, паведамляе сайт БХД.

Радыё Свабода вырашыла даслаць у камэндатуру некалькі кніг, выдадзеных у сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Сярод іх "Доўгая дарога дадому" В.Быкава, "Сьлед матылька. Освальд у Менску" А.Лукашука, «Дарога» І.Сурвілы, «Беларуская Атлянтыда» В.Ракіцкага, «Альбом Сямейны» В.Мудрова ды інш.

Нядаўна Свабода атрымала падзяку ад палітвязьня Мікалая Аўтуховіча за дасланыя ў калёнію кнігі Аляксандра Лукашука "Сьлед матылька. Освальд у Менску" з подпісам аўтара.

"Мы ўсе, хто атрымаў гэтую кнігу, проста праглынулі яе — настолькі гэта было цікава", - адзначыў палітвязень.
XS
SM
MD
LG