Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на паліва вырастуць ноччу?


У ноч з 9 на 10 лістапада чакаецца чарговае, дзясятае з пачатку гэтага году, павышэньне розьнічных цэнаў на нафтапрадукты.

Паводле інфармацыйна-асьветніцкай установы "За Аўто", бэнзін падаражэе ў сярэднім на 3%, дызэльнае паліва — на 7%. Гэтыя зьвесткі БелаПАН пацьвердзіла крыніца ў канцэрне "Белнафтахім". Афіцыйных камэнтароў з нагоды чаканага павышэньня коштаў на паліва ў канцэрне не даюць.

Апошні раз кошты на паліва падвышаліся ў Беларусі 16 кастрычніка: бэнзін падаражэў у сярэднім на 3%, дызпаліва — на 5,1%.

Цяпер літар бэнзіну АІ-95 каштуе 5360 рублёў, АІ-92 — 4970, "Нармаль-80" — 4740, дызэльнага паліва — 5360.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG