Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ знайшла новы офіс пасьля двух высяленьняў у гэтым годзе.

Часовая дамова на арэнду памяшканьня па вуліцы Чарнышэўскага падпісана са ЖРЭА Першамайскага раёна Менска. Пра гэта намесьнік старшыні партыі Рыгор Кастусёў паведаміў Інтэрфаксу. Цяпер дакумэнты знаходзяцца ў Менгарвыканкаме, рашэньне чакаецца цягам гэтага тыдня.

"Мы вельмі спадзяемся на станоўчае рашэньне, папярэднюю згоду мы маем, пачалі ўжо перавозіць рэчы", — сказаў Кастусёў.

Новы офіс знаходзіцца ў цокальным памяшканьні, дзе раней была музычная ці мастацкая дзіцячая школа. Партыя БНФ разьлічвае на арэнду найменей цягам трох гадоў.
XS
SM
MD
LG