Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натаўскія грузы ідуць транзытам празь Беларусь у Аўганістан


"Беларусь ня можа непасрэдна ўдзельнічаць у міратворчай апэрацыі ў Аўганістане", — заявіў сёньня статс-сакратар, памочнік міністра абароны Беларусі генэрал-маёр Аляксандар Анісімаў.

Адказваючы "Свабодзе", генэрал-маёр Анісімаў сказаў, што Беларусь "даволі сур'ёзна садзейнічае забесьпячэньню транзыту грузаў НАТО ў Аўганістан праз сваю тэрыторыю".

Для таго каб беларускія вайскоўцы непасрэдна ўдзельнічалі ў апэрацыях у Аўганістане, "наша падразьдзяленьне павінна быць сэртыфікаванае паводле стандартаў НАТО", — патлумачыў генэрал Анісімаў. А для гэтага спачатку трэба мець адпаведнае пагадненьне паміж Беларусьсю і НАТО. Аднак з боку НАТО такіх прапаноў не было.

Генэрал Анісімаў пацьвердзіў удзел у аўганскай апэрацыі міратворцаў з Армэніі. Гэтая краіна — партнэр Беларусі па АДКБ. "Кожная дзяржава прымае сваё рашэньне зыходзячы з палітычнай мэтазгоднасьці", — сказаў генэрал.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG